Знайсці
14.03.2022 / 21:10РусŁacБел

Судзяць «кіберпартызана». Ягоны бацька: «Правільна судзяць, і ведаць не хачу!»

У Мінскім гарадскім судзе па артыкулах 350 ч. 2 (мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі) і арт. 130 ч. 1 (распальванне варажнечы) суддзя Яўген Хаткевіч судзіць дырэктара лагістычнай кампаніі Сяргея Ляхновіча. Як вядома «Нашай Ніве», мужчыне ў віну ставяць удзел у кібератацы на сайт БДМУ восенню 2020-га. 

Сяргей Ляхновіч.

Там гісторыя такая, што «кіберпартызаны» прапанавалі ўсім ахвотным аддаць магутнасці сваёй тэхнікі для атакі на сайт БДМУ, які ў выніку нейкі час быў недасяжны. 

Восенню 2021-га сілавікі адрапартавалі, што ўстанавілі частку тых, хто ўдзельнічаў у атацы, назваўшы іх «кіберпартызанамі». Хоць гэта зусім не так, гаворка хутчэй ідзе пра выпадковых людзей, якія не замаскіравалі свой удзел. Так і Ляхновіч — лагіст, а не праграміст. 

«Наша Ніва» пазваніла ў сям'ю Ляхновіча спытацца, як яны ўспрымаюць суд над сваім сваяком, якому пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

«Ведаць не ведаю! Да ліхтара мне, судзяць — правільна судзяць, і ведаць не хачу!», — сказаў бацька Сяргея, Віктар Ляхновіч. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031