Знайсці
28.01.2022 / 22:32РусŁacБел

Герой мема пра памідоры са смятанай патрапіў быў у лякарню. Але ў яго ўжо ўсё добра

Анатоль Шалковіч, які з 11 лістапада па 10 студзеня адбываў 60 сутак на Акрэсціна і стаў вядомым на ўсю краіну за выказванне пра любоў да бел-чырвона-белых памідораў са смятанай, якое стала мемам, нядоўга пабыў дома. Падвяло здароўе, і 65-гадовы інжынер патрапіў у лякарню. Але падлячыўся і ўжо дома.

Пра свае новыя прыгоды сам Шалковіч напісаў у Фэйсбуку: 

«Другі! Я наступным разам апынуўся дома! Мару аб тым, каб трохі тут пратрымацца… Пазбавіўся ўжо трохі пакоцанага жаўцяка (желчный пузырь). Трохі патэставаў БСМП — лякарня хуткай дапамогі. Працуюць там цудоўныя хлапакі і дзяўчаты. Я такой шчырай дапамогі ніколі не сустракаў!..

Пакуль будзем далей жыць, працаваць, марыць. Самі ведаеце аб чым! Пароль — шампанскае па крамах скончылася!»

Дарэчы, у Фэйсбуку спадар Анатоль піша па-беларуску! Зычым яму разам з усімі іншымі добрымі людзьмі добрага здароўя, спаўнення мараў і выкарыстання пароля. 

Чытайце таксама:

«На мяне ідзе чалавек з ружжом і шчытом. Я трохі здзівіўся». Першае інтэрв’ю культавага Анатоля Шалковіча, які любіць «памідоры са смятанай»

Стала вядома, пра што 60 сутак за кратамі марыў Анатоль Шалковіч — аўтар мема пра памідоры са смятанай 

Герой мема пра памідоры са смятанай Анатоль Шалковіч выйшаў на волю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031