Знайсці
28.01.2022 / 17:21РусŁacБел

Новы мост цераз Нямігу ўжо сабраны

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў заявіў сёння, што канструкцыі новага моста цераз Нямігу ўжо сабраныя і праводзяцца толькі работы па аздабленні. 

Будаўніцтва ў працэсе.

Кухараў спадзяецца, што здача адбудзецца ў раней вызначаныя сціслыя тэрміны. Запуск руху на новым мосце плануюць на 10 лютага. Каб паспець, работы вядуць кругласутачна і без выходных.

Пешаходная частка моста на Нямізе абрынулася ў ноч з 7 на 8 студзеня 2022-га, здарэнне трапіла на відэа. Прычынай здарэння называюць «стомленасць» пабудаванай у 1962 годзе канструкцыі, уплыў на яе вібрацыі ад працы метро, а таксама частыя перапады тэмпературы паветра. 

Аварыйны мост цалкам разабралі за некалькі дзён, адразу ж пачаліся работы па ўзвядзенні новага.

Чытайце таксама:

Улады абвясцілі дату, калі адновяць рух на Нямізе. Яна ўражвае

Рашэнне аб чарговай «будоўлі стагоддзя» нярэдка носіць палітычны, а не практычны характар. Чаму абвал пуцеправода на Нямізе быў непазбежным

 Кіраўнік Мінска расказаў, якім будзе новы мост праз Нямігу

Што вядома пра мост на Нямізе, які абрынуўся гэтай ноччу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031