Знайсці
28.01.2022 / 13:52РусŁacБел

У Расіі настаўніца задала чацвёртакласнікам на дом прачытаць эратычную казку Пушкіна

У горадзе Рэж Свярдлоўскай вобласці настаўніца задала на дом чацвёртакласнікам прачытаць эратычную казку Аляксандра Пушкіна «Цар Мікіта і 40 яго дачок». У выніку скандалу жанчына напісала заяву на звальненне.

Пра інцыдэнт у расійскай школе стала вядома 27 студзеня, піша lenta.ru.

У электронным дзённіку 70-гадовы педагог напісала, што дзецям неабходна прачытаць казку «Цар Мікіта і 40 яго дачок». Разгарэўся скандал, бацькі дзяцей абурыліся.

Дырэктар школы Святлана Шышканава патлумачыла, што адбылася памылка.

У выніку педагог напісала заяву аб звальненні. «Яна сапраўды хоча звольніцца, але справа ў тым, што працаваць у школе няма каму, таму мы спадзяемся, што настаўнік усё ж такі застанецца», — заявіла начальнік гарадскога ўпраўлення адукацыі Ірына Клюева.

Паводле яе слоў, педагогу далі некалькі дзён адпачынку, каб прыйсці ў сябе. Выкладчыца вяла ўрокі ў чацвёртакласнікаў, пакуль іх асноўны педагог быў у дэкрэце.

«Улічваючы ўзрост, улічваючы такую нагрузку, яна замест іншай казкі ўнесла вось гэтага «Цара Мікіту». Там у праграме даецца пералік твораў. Настаўніку трэба проста скапіяваць і ўставіць. Тут яна дапусціла промах», — заявілі ў гарадскім упраўленні адукацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031