Знайсці
26.01.2022 / 14:50РусŁacБел

У дырэктара магілёўскага праваабарончага цэнтра адбыўся ператрус. Забралі цацачны пісталет

25 студзеня каля 11 гадзін дня да дырэктара МПЦ Уладзіміра Краўчанкі прыйшлі супрацоўнікі Упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК РБ па Магілёўскай вобласці і адразу павезлі на допыт.

Уладзімір Краўчанка, фота Deutsche Welle

Пасля допыту супрацоўнікі ДФР вярнуліся з Краўчанкам да яго дадому, дзе правялі ператрус, які доўжыўся каля чатырох гадзін. Пастанова на ператрус была выпісаная цэнтральным апаратам Следчага камітэта і санкцыянаваная намеснікам генеральнага пракурора, паведамляюць правааабаронцы.

Падчас ператрусу супрацоўнікі ДФР канфіскавалі буклеты Беларускага Хельсінскага Камітэта і тэлеканала, прызнанага экстрэмісцкім.

Таксама знайшлі і канфіскавалі стары дзіцячы цацачны пісталет сына Краўчанкі.

Сёння, 26 студзеня, адбыўся яшчэ адзін ператрус, гэтым разам на лецішчы, куды з'явіліся супрацоўнікі АМАП са зброяй.

Якая структура на гэты раз праводзіла ператрус — невядома, як і тое, у якім статусе знаходзіцца Краўчанка.

У выніку Краўчанку павезлі ў невядомым напрамку. Вядома, што ў яго канфіскавалі ноўтбук.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930