Знайсці
25.01.2022 / 13:16РусŁacБел

Распрацоўшчык мабільных гульняў з сусветнага топ-10 выйшаў з ПВТ? 

Сёння з'явілася інфармацыя, што папулярны беларускі паблішар, распрацоўшчык мабільных гульняў SayGames выйшаў з ПВТ. Кампанія знікла са спісу рэзідэнтаў Парка, заўважыў dev.by.

Пазней прадстаўнік SayGames Дзяніс Вайханскі паведаміў devby, што другая юрыдычная асоба кампаніі ў ПВТ «Кажыгульні» (увайшло ў ПВТ летам 2021) — застаецца рэзідэнтам Парку.

— Мы былі і застаемся у Беларусі. Праводзім рэструктурызацыю, наша кампанія ў ПВТ — гэта «КажыГульні». З намі ўсё добра, мы не сыходзілі з ПВТ і не збіраемся.

***

Студыя SayGames — у сусветнай пяцёрцы найбуйнейшых мабільных выдаўцоў (па колькасці загрузак) па звестках App Annie (2021), у дзясятцы паводле версіі Sensor Tower (2020). Заснаваная ў 2017 годзе, у ПВТ з 2018-га.

Гульні SayGames перыядычна станавіліся сусветнымі хітамі.

— Sandy Balls трапіла ў лік самых прарыўных у свеце за 2019 год.

— Johny Trigger стала самай папулярнай мабільнай гульнёй у свеце ў студзені 2020.

— Sushi roll 3D заняла трэцяе месца ў спісе самых папулярных гульняў снежня 2020.

— DOP2 Delete one Part ўвайшла ў топ-3 самых прарыўных у свеце гульняў па загрузках у студзені-сакавіку 2021.

— Merge Animals 3D стала самай папулярнай у свеце гульнёй у лістападзе 2021.

На гэты момант у партфоліа паблішара 50+ запушчаных праектаў і больш за 2,5 мільярда загрузак па ўсім свеце.

Адзін з самых вядомых стартапаў выйшаў з ПВТ і фактычна спыніў працу ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031