Знайсці
11.01.2022 / 12:09РусŁacБел

У Латвіі затрымалі двух расійскіх шпіёнаў

Летась у Латвіі затрымалі двух чалавек, якія падазраюцца ў супрацоўніцтве з вайсковай разведкай Расіі. Пра гэта стала вядома з перададзеных у канцы 2021 года ў пракуратуру матэрыялаў крымінальных спраў.

Па даных Службы дзяржаўнай бяспекі Латвіі (СДБ), падазраваныя сустракаліся з прадстаўнікамі ваеннай разведкі на тэрыторыі Расіі. Абодва змешчаныя пад варту, паведамляе Delfi.lv.

Першы з затрыманых, паводле версіі пракуратуры, «выкарыстаў кола кантактаў, наладжаных падчас сваёй прафесійнай дзейнасці, для атрымання, абагульнення, аналізу і перадачы расійскай вайсковай разведцы інфармацыі аб баявых магчымасцях, планах і навучанні Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, абаронных закупках і пашырэнні прысутнасці сіл NATO».

Па справе другога падазраванага вядома, што яго вінавацяць у шматгадовым супрацоўніцтве з расійскай разведкай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031