Знайсці
16.12.2021 / 15:36РусŁacБел

У Аўстраліі альбом са спевамі птушак абышоў рэлізы ABBA і Джасціна Бібера АЎДЫЯ

Альбом «Songs of Disappearance», які складаецца з запісаў спеваў рэдкіх птушак, заняў пяты радок у спісе найлепшых альбомаў аўстралійскага чарта ARIA, паведамляе ABC News.

ABC News

«Songs of Disappearance» стаў першым альбомам такога фармату, які трапіў у пяцёрку найлепшых альбомаў ARIA, і быў прададзены накладам больш за тры тысячы экзэмпляраў.

Пласцінка абышла па папулярнасці новы альбом ABBA «Voyage», альбомы Джасціна Бібера «Justice» і«The Highlights» спевака The Weeknd, а таксама альбомы Мэраі Кэры, Алівіі Радрыга, Адэль, Дуа Ліпы і іншых папулярных выканаўцаў.

«Гэта абсалютна неверагодна — выцесніць з першай пяцёркі Майкла Бубла, Мэраю Керы і цэлую кучу іншых вельмі вядомых выканаўцаў», — дзеліцца Энтані Альбрэхт, аспірант універсітэта Чарльза Дарвіна і адзін з удзельнікаў праекта.

Праект быў натхнёны справаздачай арганізацыі BirdLife Australia пра знікненне птушак. Выручка ад продажу альбома пойдзе на прыродаахоўную дзейнасць BirdLife Australia.

«У пэўным сэнсе гэта нядзіўна, бо аўстралійцы цяпер значна больш увагі надаюць экалагічнаму крызісу, з якім мы ўсе сутыкнуліся, і з якім сутыкнуліся унікальныя і неверагодныя віды, якія насяляюць Аўстралію», — адзначае Альбрэхт.

У альбом увайшлі 53 кампазіцыі, якія спецыяліст па гуказапісу дзікай прыроды Дэвід Сцюарт запісваў на працягу 40 гадоў падчас сваіх падарожжаў па аддаленых месцах Аўстраліі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031