Знайсці
10.12.2021 / 08:31РусŁacБел

Суд пакінуў у сіле рашэнне «аб непажаданасці» коміка Мірзалізадэ ў Расіі

Адпаведнае рашэнне Маскоўскі гарадскі суд прыняў 9 снежня, пакінуўшы ў сіле рашэнне Замаскварэцкага раённага суда аб непажаданасці знаходжання ў Расіі Ідрака Мірзалізадэ, коміка з беларускім грамадзянствам.

Міністэрства ўнутраных спраў Расіі раней заявіла аб «пажыццёвай» забароне для коміка на знаходжанне ў краіне, але Ідрак аспрэчыў забарону. Цяпер паліцыя павінна прыняць новае рашэнне, з разумным тэрмінам «непажаданасці» Мірзалізадэ (гэта значыць, да якога часу ён не зможа прыехаць у Расію).

У канцы жніўня МУС Расіі пажыццёва забараніла ўезд артысту. На думку паліцыі, у сваім публічным выступе Мірзалізадэ дапусціў выразы, якія распальваюць варожасць і нянавісць у дачыненні да асоб рускай нацыянальнасці.

Сам Ідрак Мірзалізадэ нарадзіўся ў Азербайджане (паводле нацыянальнасці ён талыш), але вырас у Беларусі, скончыў універсітэт. Пашпарт у яго беларускі. Пасля вучобы ён пераехаў у Маскву, дзе зрабіў кар'еру ў камедыйных шоу і стэндапе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930