Знайсці
26.11.2021 / 18:23РусŁacБел

У Беларусі амаль 60% студэнтаў бясплатна атрымліваюць адукацыю

Даныя прыводзіць Белстат. Сёлета студэнтамі сталі больш за 58 тысяч чалавек, дыпломы атрымалі каля 55 тысяч спецыялістаў. 

Самым буйным універсітэтам застаецца БДУ — амаль 23 тысячы студэнтаў, на другім месцы — БНТУ (21 тысяча), на трэцім — БДЭУ (14 тысяч).

Сярод рэгіянальных вну найбуйнейшым з’яўляецца Гродзенскі дзяржаўны універсітэт (больш за 10 тысяч студэнтаў).

59,8% студэнтаў у Беларусі атрымліваюць адукацыю за кошт бюджэту, стыпендыю атрымлівае больш за 84 тысячы чалавек.

Пры гэтым больш за 40% сумяшчаюць вучобу з працай (дзяўчаты больш актыўна за хлопцаў). А яшчэ амаль кожны пяты студэнт яшчэ падчас навучання ўзяў шлюб. На 110 дзяўчат ва ўніверсітэтах прыходзіцца 100 хлопцаў.

Нягледзячы на пандэмію і грамадска-палітычны крызіс пасля выбараў, у Беларусі, па афіцыйнай статыстыцы, расце колькасць замежных студэнтаў: сёлета — амаль 19 тысяч чалавек, летась было 18,4 тысячы, а дзесяць год таму — 9,3 тысячы. Пераважна гэта выхадцы з постсавецкіх краін (больш за 60%).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930