Знайсці
23.11.2021 / 11:45РусŁacБел

У Гомелі былога міліцыянта асудзілі на тры месяцы арышту за зліў даных на 27 калег

У судзе Савецкага раёна Гомеля 22 лістапада да трох месяцаў арышту паводле артыкула 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных) асудзілі 30-гадовага былога міліцыянта Уладзіміра Кашко. Яго абвінавацілі ў зліве адміністратару экстрэмісцкага тэлеграм-канала персанальных даных 27 супрацоўнікаў міліцыі Гомельшчыны. Суддзя Андрэй Лагуновіч таксама пастанавіў спагнаць з гамельчука кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым у 13 600 рублёў, паведамляюць праваабаронцы.

Артыкул у Крымінальным кодэксе з'явіўся 26 мая 2021 года. Адразу пасля ўнясенняў дадаткаў у кодэкс і распачалі крымінальную справу супраць гамельчука.

Паводле версіі абвінавачвання, мужчына «са жніўня па студзень 2020 года сабраў з розных крыніц звесткі пра прыватнае жыццё 27 праваахоўнікаў Гомельскай вобласці і пераслаў іх нявызначанаму колу асобаў, што адмініструюць дэструктыўны Telegram-канал».

Паведамляецца, што абвінавачаны адпраўляў здымак супрацоўніка, пазначаў яго прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, нумары тэлефонаў і спасылкі на старонкі ў сацыяльных сетках. Часам паведамляў дату нараджэння, даныя пра асабісты транспарт і блізкіх сваякоў.

Пасля публікацый міліцыянерам паступіла мноства тэлефанаванняў і паведамленняў, у тым ліку з абразамі і пагрозамі.

Уладзімір Кашко раней працаваў тры месяцы міліцыянтам у Дэпартаменце аховы. Праз некалькі гадоў зноў вярнуўся на пасаду супрацоўніка патрульна-паставой службы, але праз чатыры гады яго звольнілі. З канца 2019 года ён не працаваў. 

Мужчына перапісваўся з адміністратарамі канала, перапіску выдаляў, аднак следству ўдалося яе аднавіць.

У выніку суддзя Андрэй Лагуновіч прысудзіў яго да трох месяцаў арышту. Таксама суд пастанавіў спагнаць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым у памеры 13 600 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031