Знайсці
20.11.2021 / 20:07РусŁacБел

У Польшчы былога прэм'ера Дональда Туска за хуткую язду пазбавілі правоў на тры месяцы 

Паліцыя Польшчы пазбавіла былога старшыню Еўрапейскай рады, экс-прэм'ера рэспублікі і лідара найбуйнейшай апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Дональда Туска правоў кіроўцы на тры месяцы за перавышэнне хуткасці. Пра гэта паведаміў у суботу ў Twitter сам палітык.

«Ёсць парушэнне правілаў дарожнага руху. Ёсць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення правоў на тры месяцы, дзесяці штрафных балаў і штрафу», — інфармаваў Туск, падкрэсліўшы, што лічыць пакаранне справядлівым і прымае яго без дыскусіі.

Інцыдэнт адбыўся ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве Польшчы. «Каля 11:00 у мясцовасці Вішнева каля горада Млава паліцыя затрымала 64-гадовага кіроўцу Skoda, які ў гарадской мяжы перавысіў хуткасць больш чым на 50 км/г. Ён пазбаўлены правоў і атрымаў штраф», — інфармавала прэс-сакратарка мясцовай паліцыі Ганна Паўлоўская.

Паводле звестак інфармацыйнага партала Interia, Туск ехаў з хуткасцю 107 км/г.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера