Знайсці
18.11.2021 / 12:14РусŁacБел

Ва Украіне адкрылі пункт ананімнай вакцынацыі для тых, хто купіў падробны сертыфікат

Такі пункт адчыніўся ў горадзе Ужгарад. Там змогуць ананімна прышчапіцца людзі, якія набылі падроблены сертыфікат, а таксама прышчапіцца тыя, хто раней не вакцынаваўся, але хоча зрабіць гэта ананімна, бо баіцца даваць пашпартныя звесткі.

Кабінет будзе працаваць кругласутачна, там будуць даступныя ўсе вакцыны, ухваленыя Міністэрствам аховы здароўя краіны: Pfizer, Moderna, Astrazeneca, Johnson & Johnson і Sinovac.

Для таго каб вакцынавацца, нават не трэба будзе паказваць свае асабістыя даныя. Каб можна было нейкім чынам весці медыцынскую дакументацыю, неабходна будзе прыдумаць альбо нумар, альбо імя і падпісаць згоду, якую трэба аддаць медыцынскаму работніку, каб ён меў юрыдычнае права ўвесці вакцыну.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што прышчэпленым будуць плаціць па тысячы грыўняў (каля 90 беларускіх).

Усяго ў краіне хаця б адну дозу вакцыны ад каранавіруса атрымалі больш за 12,3 мільёна чалавек, з іх амаль 8,9 мільёна прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031