Знайсці
15.11.2021 / 10:36РусŁacБел

Праз год пасля затрымання ў Мінску пачынаюць судзіць анархістаў, якіх КДБ унёс у спіс тэрарыстаў. Працэс закрылі

15 лістапада ў Мінскім абласным судзе пачынаецца працэс па справе анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Разановіча. Іх абвінавачваюць у серыя падпалаў — па версіі следства, яны здзейснілі напады на аўтастаянку пракуратуры, будынкі ДАІ і дзяржкамітэта экспертыз. Справу вёў КДБ, які яшчэ да суда ўнёс прозвішчы абвіначаных у спіс тэрарыстаў. Справу вядзе суддзя Вячаслаў Тулейка, вядомы і па палітычных працэсах, і па справах, дзе выносіў смяротны прысуд. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме. У судовую залу пусцілі толькі блізкіх родных — каля 15 чалавек. Астатніх жадаючых патрапіць на працэс — не пусцілі, няма месцаў, паведамляюць праваабаронцы.

Самы вядомы фігурант справы — анархіст Ігар Аліневіч, які ўжо быў за кратамі. 11 год таму яго затрымалі па справе аб нападзе на амбасаду Расіі ў Мінску, на тэрыторыю дыпмісіі кінулі некалькі кактэйляў Молатава, згарэла машына. Да таго ж, Аліневіча судзілі за акцыі з дымавой шашкай каля Генштаба і ў некалькі ідэалагічна матываваныя падпалы.

Ён атрымаў восем гадоў зняволення, па гэтай жа справе праходзіў Мікалай Дзядок, які ў 2020 таксама стаў палітвязнем, нядаўна яму далі 5 год калоніі.

Анархісты мінулы раз не адбылі свой тэрмін да канца — у 2015-м іх памілавалі. Аліневіч пасля вызвалення жыў за мяжой, але летась вярнуўся ў Беларусь. Па яго ж словах, хоць і разумеў небяспеку, але не мог заставацца збоку ад палітычных падзеяў у краіне.

У кастрычніку 2020-га Аліневіча, яго прыяцеля Дзмітрыя Дубоўскага і яшчэ двух анархістаў — Сяргея Раманава і Дзмітрыя Разановіча — затрымалі непадалёк ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Ім прад’явілі абвінавачанне ў тэрарызме (ч. 2 арт. 289 КК), незаконным абароце зброі (ч. 2, 3, 4 арт. 295 КК) і незаконным перамяшчэнні праз мяжу зброі (ч. 1 арт. 333-1 КК). Максімальны тэрмін па гэтых артыкулах — да 20 год зняволення.

Па версіі следства, якое вяло КДБ, фігуранты набылі за мяжой зброю і патроны, а Разановіч — гранату, і хацелі дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі. У абвінавачванні фігуруе падпал чатырох аўто на стаяцы пракуратуры Салігорска і памяшканне мясцовага аддзела судмедэкспертыз, падпал будынку ДАІ ў Мазыры. 

Больш за год фігуранты справы знаходзіліся пад вартай. Паколькі КДБ яшчэ да суда ўнёс іх прозвішчы ў спіс тэрарыстаў, яны былі абмежаваныя ў перапісцы з трэцімі асобамі, па сутнасці, лісты даходзілі толькі ад блізкіх.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера