Знайсці
12.11.2021 / 08:00РусŁacБел

ТАСС: Пяты пакет санкцый ЕС супраць Мінска не будзе ўключаць эканамічных мер

Пяты пакет санкцый ЕС супраць Мінска не будзе ўключаць сектаральных эканамічных мер, а толькі мэтавыя санкцыі ў дачыненні да чыноўнікаў і сілавікоў, акрамя таго можа быць створаны чорны спіс «авіякампаній, што дастаўляюць мігрантаў».

AP

Пра гэта паведаміла ў чацвер ТАСС крыніца ў інстытутах ЕС у Брусэлі.

«Эканамічныя санкцыі цяпер не разглядаюцца. Пяты пакет будзе ўключаць мэтавыя індывідуальныя меры, а таксама можа быць узгоднены чорны спіс авіякампаній трэціх краін, якія дастаўляюць мігрантаў у Беларусь, — паведаміла крыніца. — Дыскусія пра гэта працягнецца 15 лістапада на пасяджэнні Рады ЕС [на ўзроўні міністраў замежных спраў у Бруселі]».

У чацвер афіцыйная прадстаўніца Еўракамісіі Дана Спінант пацвердзіла на брыфінгу ў Брусэлі, што Еўракамісія разглядае магчымасць увядзення «чорнага спісу авіякампаній, якія перавозяць мігрантаў у Менск».

Turkish Airlines перастане вазіць у Мінск грамадзян Ірака, Сірыі і Емена

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930