Знайсці
18.10.2021 / 20:02РусŁacБел

Крыніцы: былога начальніка Ганцавіцкага РАУС спачатку адправілі ў калгас, а адтуль забралі ў Навінкі

Начальніка Ганцавіцкага РАУС, 43-гадовага Віталя Куляшова, знялі з пасады ў жніўні. Ён прабыў у крэсле начальніка менш за два гады. Як стала вядома «Нашай Ніве», пасля адстаўкі Куляшова паставілі кіраўніком сельскагаспадарчага прадпрыемства. А нядаўна накіравалі ў РНПЦ псіхічнага здароўя, што ў Навінках.

Як стала вядома «Нашай Ніве», Куляшова адправілі кіраваць сельскагаспадарчым прадпрыемствам у Столінскім раёне, бо па першай адукацыі Куляшоў — ветэрынар: у 2000 годзе ён скончыў Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны.

Ці працаваў ён па прафесіі, невядома, але з верасня 2000 года пачаў кар'еру ў міліцыі.

Фота: газета «Ганцавіцкі час».

«Ужо на працы ў калгасе Куляшоў ці то здзейсніў спробу суіцыду, ці то публічна абвясціў, што мае намер такое зрабіць — як вынік, яго адправілі на абследаванне ў Навінкі, — тлумачаць абазнаныя.

Да таго як стаць кіраўніком Ганцавіцкага РАУС, Куляшоў быў намеснікам начальніка Столінскага РАУС. Ён узначальваў міліцыю грамадскага парадку. Большую частку прафесійнага жыцця праслужыў у Баранавічах. А запомніўся Куляшоў тым, што кіраваў брутальнымі затрыманнямі ў Ганцавічах падчас мірных акцый пратэсту.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930