Знайсці
02.10.2021 / 13:49РусŁacБел

На беларуска-польскай мяжы — рэкорд па мігрантах

1 кастрычніка польскія памежнікі зафіксавалі 601 спробу парушэння мяжы з боку Беларусі. Гэта найбольшая колькасць за час міграцыйнага крызісу. Учора такіх інцыдэнтаў было 529.

Памежнікі затрымалі 29 мігрантаў (большасць — грамадзяне Ірака), а таксама пяць чалавек, якія дапамагалі мігрантам нелегальна пераходзіць беларуска-польскую мяжу і трапляць у Еўрасаюз (малдаваніна, двух сірыйцаў і двух украінцаў), паведаміла польская памежная служба.

У польскіх міграцыйных цэнтрах знаходзяцца 1490 мігрантаў. Прашэнне аб прытулку ў Польшчы падалі 44% з іх.

Літоўскія памежнікі за суткі не прапусцілі праз мяжу 84 нерэгулярных мігрантаў, паведаміў Delfi.

Усяго з пачатку міграцыйнага крызісу ў жніўні на літоўскай мяжы развярнулі больш за 3 тысячы чалавек. 4169 мігрантаў змясцілі ў лагеры бежанцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031