Знайсці
29.09.2021 / 16:02РусŁacБел

Мінінфарм: У публікацыі «Камсамолкі» ўтрымліваюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню пагроз нацбяспецы

Мінінфарм пракаментаваў блакаванне сайта «Комсомольской правды в Беларусі».

«На інтэрнэт-рэсурсе kp.by змешчана публікацыя, у якой утрымліваюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы, якія заключаюцца ў штучным нагнятанні напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, паміж грамадствам і дзяржавай». Рэдакцыя «КП у Беларусі» таксама пракаментавала сітуацыю вакол блакавання.

«Рэдакцыя «Камсамольскай праўды» у Беларусі» працягвае разбірацца ў сітуацыі, якая склалася вакол сайта kp.by.

Адзначым, што на гэты момант рэдакцыя не атрымала афіцыйнага паведамлення пра абмежаванне доступу да рэсурсу. Пры гэтым мы гатовыя ліквідаваць парушэнні, выяўленыя ў нашай публікацыі дзяржаўнымі органамі.

Наша рэдакцыя дзейнічае ў рэчышчы збалансаванай інфармацыйнай палітыкі, максімальна ўлічваючы ўвесь тэматычны спектр інфармацыйнага поля Беларусі.

Журналісты «КП» заўсёды працавалі для таго, каб даносіць максімальна поўную інфармацыю да сваіх чытачоў, імкнучыся быць пры гэтым першымі сярод калегаў. Такія рэаліі журналісцкай працы» — гаворыцца ў паведамленні рэдакцыі.

«І асабліва хочам падкрэсліць: у рэдакцыйнай палітыцы «КП у Беларусі» няма мэты ствараць напружанне ў грамадстве. Гэтай мэты ніводны з супрацоўнікаў выдання ніколі не меў і не мае».

Таксама рэдакцыя прынесла спачуванні блізкім загінулага супрацоўніка КДБ.

Учора журналісты выдання ўзялі каментар у аднакласніцы забітага праграміста Андрэя Зельцэра. Гэта адразу выклікала хвалю абурэння і абраз у праўладных тэлеграм-каналах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031