Знайсці
29.09.2021 / 14:12РусŁacБел

Швецыя адмяняе антыкавідныя абмежаванні. Там прышчапіліся 75% насельніцтва

Швецыя ад сёння адмяняе амаль усе абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Сярод іншага адмяняюцца абмежаванні на колькасць удзельнікаў грамадскіх і прыватных мерапрыемстваў, спыняе дзейнічаць рэкамендацыя працаваць дыстанцыйна, паведамляе Deutsche Welle.

Андэрс Тэгнел. Фота ТТ

Пры гэтым тым, у каго ёсць сімптомы, рэкамендуецца заставацца дома і правярацца на каранавірус. Людзям, якія не прайшлі поўную вакцынацыю, раяць захоўваць дыстанцыю і пазбягаць шматлюдных мерапрыемстваў.

«Усё, што робіцца цяпер, заснавана на тым, што ў Швецыі высокі ўзровень вакцынацыі. Каб мы адчувалі сябе ў бяспецы, яна павінна быць яшчэ вышэйшай. Калі вы яшчэ не вакцынаваныя, то самы час зрабіць гэта цяпер», — заявіў галоўны дзяржаўны эпідэміёлаг Швецыі Андэрс Тэгнел.

Па даных Агенцтва грамадскай аховы здароўя Швецыі, 83,6% жыхароў краіны атрымалі як мінімум адну дозу вакцыны ад каранавіруса, 76,5% прышчэпленыя цалкам.

Усяго ў Швецыі з пачатку пандэміі было выяўлена 1 151 173 выпадкі каранавіруса, ад наступстваў заражэння памерлі 14 850 чалавек.

Яшчэ 25 верасня большасць антыкаранавірусных абмежаванняў адмяніла Нарвегія. «Як грамадства, мы павінны вучыцца жыць з вірусам. Таму важна, каб тыя, хто не быў вакцынаваны, зрабілі гэта», — заявіла прэм'ер-міністр краіны Эрна Сульберг.

Улады Даніі адмянілі ўсе каранавірусныя абмежаванні з 10 верасня. Урад заявіў, што больш не лічыць SARS-CoV-2 небяспечнай для грамадства інфекцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031