Знайсці
20.09.2021 / 12:46РусŁacБел

Шпіталь ветэранаў у Бараўлянах зноў працуе ў рэжыме кавіднага

Усяго тры месяцы Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. Машэрава прымаў планавых пацыентаў. 20 верасня ўстанова аховы здароўя зноў змяніла свой профіль, стаўшы інфекцыйнай бальніцай.

Шпіталь першым прыняў кавідных пацыентаў у лютым 2020 года, калі туды сталі паступаць маладыя людзі, што кантактавалі з іранскім студэнтам.

Галоўны доктар шпіталя Віктар Лішакоў кажа, што першая хваля стала часам мабілізацыі, перыядам падрыхтоўкі кадраў, калі працаваць і вучыцца персаналу даводзілася адначасова.

Ложкавы фонд аддзяленняў шпіталя разлічаны на 600 пацыентаў, аднак кавідны можа прыняць 460 хворых.

Праблем з медыкаментамі і тэхнічнымі сродкамі няма, установа працуе ў штатным рэжыме без максімальнай загрузкі, сцвярджае Віктар Лішакоў.

З 100 тысяч ложкаў, якія ёсць у краіне, перапрафіляваныя пад кавід — амаль траціна. Асноўная частка з перапрафіляваных яшчэ пустуе, — паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч 20 верасня.

Чытайце таксама: Карона наступае на Мінск: людзі гадзінамі чакаюць хуткую, дактары кажуць, што маштаб абяцае быць большым, чым летась

«За два тыдні верасня прыняла столькі ж пацыентаў, колькі ў студзені. І гэта яшчэ не пік». Медыкі і пацыенты пра чацвёртую хвалю кавіду

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930