Знайсці
06.09.2021 / 14:02РусŁacБел

Кампанію «Тэхнакратыя» выключылі з ПВТ. Яе дырэктар атрымаў 5 гадоў калоніі па справе аб «лазерных указках»

Кампаніі, якую ўзначальваў Дзмітрый Канапелька, больш няма ў спісах рэзідэнтаў ПВТ. 

Дзмітрый Канапелька, dev.by

У чэрвені суд Маскоўскага раёна прысудзіў Дзмітрыя Канапельку і яшчэ трох фігурантаў справы «аб лазерных указках» да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

У справе было чацвёра абвінавачаных: Дзмітрый Канапелька (дырэктар «Тэхнакратыі»), Ігар Ярмолаў (ІП, настаўнік школы танцаў), Мікалай Сасеў (беспрацоўны) і Улад Карэцкі (асвятляльнік «Беларусьфільма»).

Іх абвінавачвалі па арт. 293 КК РБ «Масавыя беспарадкі». Абвінавачванне тычылася падзей 9-12 жніўня. Кожны з чацвярых, на думку дзяржабвінаваўцы, «меў намер асабіста ўдзельнічаць у масавых беспарадках, часткова падаў неўстаноўленым асобам з ліку ўдзельнікаў масавых беспарадкаў у мэтах прымянення названыя вышэй прадметы». Прадметы — гэта «два малаткі слясарныя, не менш за 90 лазерных указак, не менш за дзве запальнічкі, не менш за два піратэхнічныя вырабы».

Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыю па справе дырэктара ІТ-кампаніі «Тэхнакратыя» Дзмітрыя Канапелькі. Рашэнне суддзі Маскоўскага раёна Мінгарсуд пакінуў без змен, паведаміў dev.by адвакат Дзмітрыя.

І вось стала вядома, што кампанія «Тэхнакратыя», якую ўзначальвае Дзмітрый Канапелька, больш не ўваходзіць у ПВТ. Кампаніі няма ў спісах рэзідэнтаў Парку.

Дзмітрый Канапелька не ініцыяваў выхаду кампаніі з ПВТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930