Знайсці
03.07.2021 / 12:41РусŁacБел

У Расіі пяты дзень запар абнаўляецца рэкорд па колькасці смерцяў ад кавіду

У Расіі за суткі выявілі 24 439 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Таксама зафіксавалі 697 смяротных вынікаў, што стала новым максімумам з пачатку пандэміі.

Сутачны рэкорд смяротнасці абнаўляецца пяты дзень запар — 29 чэрвеня штаб паведаміў пра смерць 652 чалавек, 30 чэрвеня — 669 чалавек. 1 ліпеня ў Расіі памерлі 672 заражаных, на наступны дзень — 679, піша РБК.

Агульная колькасць смяротных вынікаў, па даных аператыўнага штаба, склала 137 262.

Расстат, які ўлічвае таксама выпадкі, калі кавід выявілі ўжо пасля смерці або калі ён прывёў да смяротных ускладненняў іншых захворванняў, налічыў каля 270 тыс. смяротных вынікаў з красавіка 2020-га па красавік 2021-года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера