Знайсці
02.07.2021 / 16:53РусŁacБел

Памежная служба Літвы просіць увесці рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за патоку нелегальных мігрантаў

У сувязі з ростам мігрантаў з Беларусі Служба аховы дзяржмяжы Літвы (САДМЛ) просіць ўвесці рэжым экстрэмальнай сітуацыі, піша Delfi.lt.

Delfi.lt

«Наш цэнтр надзвычайных сітуацый прапануе Міністэрству ўнутраных спраў абвясціць экстрэмальную сітуацыю на дзяржаўным узроўні», — заявіў журналістам у пятніцу намеснік камандуючага Cлужбы, палкоўнік Антанас Мантвідас.

Гэта, па яго словах, дазволіць прыцягнуць дадатковыя сілы, спрасціць працэдуры публічных закупак, а самакіраванни павінны будуць прадаставіць памяшканні для рассялення мігрантаў.

«Калі ў мінулым годзе ў нас было каля 70 нелегальных мігрантаў, то на сённяшні дзень іх ужо 800, у 11 разоў больш», — сказаў у пятніцу на прэс-канферэнцыі намеснік кіраўніка САДГ Відас Мачайціс.

«У асноўным гэта грамадзяне Ірака, Ірана, Сірыі, ёсць і грамадзяне Беларусі», — сказаў ён.

За апошнія суткі затрыманыя 150 нелегалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031