Знайсці
25.06.2021 / 22:04РусŁacБел

«На выбар Файзер і Джонсан». У Польшчы беларусаў вакцынуюць ад кароны бясплатна

Цяпер для таго, каб атрымаць вакцыну ад каранавіруса, не патрэбныя аніякія іншыя дакументы. Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісаў адзін з беларусаў, які жыве ў Польшчы.

«Палякі ўсвядомілі, што хварэюць людзі не па факце рэгістрацыі, а па факце фактычнага пражывання, і з 20 чэрвеня ў Варшаве арганізавалі магчымасць прышчапіцца ўсім па пашпарце. Разумны крок! 24 чэрвеня гэтая магчымасць з'явілася і ў Траймесце (Гданьск, Сопат, Гдыня), — піша Валянцін Сакалоўскі. — Вакцынацыя бясплатная, пашпарта беларускага дастаткова (нават візу не глядзелі), усё стандартна — прыйшоў, вайскоўцы выдалі анкету (вось чым армія займацца павінна, а не музей калючым дротам па выхадных абносіць), — заўважае мужчына. — Потым да доктара, які выпісвае накіраванне і прышчапляе. На выбар Файзер і Джонсан, я абраў другі варыянт. Сертыфікат таксама даюць на месцы адразу». 

Адзначым, што абедзве вышэйзгаданыя вакцыны даюць больш магчымасцяў падарожнічаць, бо прызнаюцца краінамі Еўрасаюза. «Спутнік», якім прышчэпліваюць у Расіі і Беларусі, пакуль што не адобраны ў Еўропе і шэрагу іншых краін.

У Польшчы на сёння прышчэпленыя хоць адной дозай каля 44% насельніцтва, у Беларусі — каля 8%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера