Знайсці
21.06.2021 / 10:04РусŁacБел

Ціханоўская правяла перамовы з кіраўнікамі МЗС Люксембурга, Бельгіі і Славеніі

Ціханоўская правяла перамовы з кіраўнікамі МЗС Люксембурга, Бельгіі і Славеніі — каб агучыць пазіцыю перад сённяшняй Радай міністраў замежных спраў ЕС.

Сустрэчы прайшлі ў Люксембургу ў нядзелю ўвечары. Ціханоўская падзякавала міністрам за адзіную, выразную і моцную пазіцыю і за тое, што ўсе 27 краін ЕС падтрымалі 4-ы пакет санкцый.

Ціханоўская падзякавала міністру замежных спраў Люксембурга Жану Асельборну за непрызнанне Лукашэнкі і адмову амбасадара ўручаць яму даверчую грамату. У сваю чаргу міністр запэўніў Ціханоўскую ў адназначнай падтрымцы беларусаў і ўсёабдымнага плана эканамічнай дапамогі Беларусі.

У размове з міністаркай замежных спраў Бельгіі Сафі Вільмес Ціханоўская ўзняла пытанне больш эфектыўных санкцый.

Кіраўніка МЗС Славеніі Анжэ Лагара Ціханоўская заклікала паставіць Беларусь на парадак дня ў ЕС, «бо дэмакратыя ў Беларусі можа стаць агульнай гісторыяй поспеху ЕС». Таксама яны абмеркавалі ўдзел Беларусі ў саміце Усходняга партнёрства — Беларусь могуць прадстаўляць дэмакратычныя сілы.

Ціханоўская: «Беларусь аб'ядноўвае саміх беларусаў і ўсю Еўропу. Усе 27 краін ЕС у адзін голас кажуць, што трэба вызваліць палітвязняў і правесці свабодныя выбары. Я рада, што ў нас столькі сяброў».

Сёння Святлана Ціханоўская выступіць перад міністрамі замежных спраў ЕС са зваротам. Яна адкажа на іх пытанні, пасля чаго МЗС павінны прыняць рашэнне па санкцыях.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930