ААЭ прывезлі ў Мінск 10 тысяч доз кітайскай вакцыны ад каранавіруса
Сёння ноччу ў Мінск прыляцеў самалёт з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў з 10 тысячамі доз вакцыны ад каранавіруса.
Фота Мінздароўя
У аэрапорце груз сустракалі галоўны доктар Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання Мінздароўя Эдуард Вальчук і пасол ААЭ Махамед эдзь-Шахі, паведамляе Мінздароўя.
«Дружалюбны крок салідарнасці ў імя здароўя ўрада ААЭ, Міжнароднага руху Чырвонага Паўмесяца і Пасольства ААЭ, значны для нашай краіны», — адзначыў Эдуард Вальчук.
Інактываваная вакцына кітайскай вытворчасці Sars-CoV-2 «Vero Cell», акрамя Кітая, ухвалена да выкарыстання больш чым у 10 краінах свету: ААЭ, Бахрэйне, Егіпце, Іарданіі, Венгрыі.
Яе разам з расійскім «Спутнікам» выкарыстоўваюць у беларускіх паліклініках.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Ціханоўская: Нам нельга маўчаць ні дня
 3
З-за моцнай залевы зацякла вада на станцыю метро ў цэнтры Мінска. Топіць і ў іншых месцах
 2
Максім Шабуцкі прапаноўвае дэмаралізаваць рэжым Лукашэнкі стварэннем новага сілавога блока — што канкрэтна прапануе?
 23
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера