Знайсці
13.01.2020 / 20:573РусŁacБел

Ва Украіне ўсю рэкламу ў СМІ перавядуць на ўкраінскую мову

З 16 студзеня ва Украіне ўступаюць у сілу нормы Закона аб забеспячэнні функцыянавання ўкраінскай мовы як дзяржаўнай адносна рэкламы ў СМІ.

Уся рэклама ва Украіне (на тэлебачанні, радыё, а таксама ў друкаваных выданнях) з 16 студзеня 2020 года павінна быць на ўкраінскай мове.

Тэлерадыёарганізацыі замежнага вяшчання і тэлерадыёарганізацыі, што вяшчаюць на афіцыйных мовах Еўрапейскага Саюза, могуць размяшчаць рэкламу і на гэтых мовах.

Акрамя таго, дапускаецца размяшчэнне рэкламы на афіцыйных мовах Еўрапейскага Саюза ў друкаваных СМІ, калі яны выдаюцца на гэтых мовах.

Парушэнне патрабаванняў закона цягне за сабой штраф ці папярэджанне, калі парушэнне здзейснена ўпершыню.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера