Знайсці
30.12.2019 / 09:114РусŁacБел

У Кітаі навукоўца пасадзілі на тры гады за змяненне геному эмбрыёнаў

Суд горада Шэньчжэнь (правінцыя Гуандун) прысудзіў кітайскага вучонага Хэ Цзянькуя да трох гадоў турмы і штрафу ў 3 млн юаняў (каля $ 430 тыс.) за правядзенне незаконнага эксперыменту з нараджэннем двайнят з генетычна мадыфікаваных эмбрыёнаў. Пра гэта гаворыцца ў рашэнні суда, піша ТАСС.

«Улічваючы злачыннае дзеянне траіх абвінавачаных, яго характар ​​і ступень сацыяльнай небяспекі, прызначыць Хэ Цзянькуя пакаранне ў выглядзе турэмнага зняволення тэрмінам тры гады і штраф 3 млн юаняў», - адзначаецца ў прысудзе.

У лістападзе мінулага года Хэ Цзянькуй з Паўднёвага навукова-тэхналагічнага універсітэта (Шэньчжэн) абвясціў, што яму ўдалося стварыць першых у свеце генетычна мадыфікаваных людзей.

Гены дзяўчынак-двайнят, якія тады нібыта з'явіліся на свет, былі адрэдагаваныя пры дапамозе тэхналогіі CRISPR-Cas9, што дазваляе знайсці ў ДНК патрэбны ген і выдаліць або падправіць яго.

У блізнят быў адрэдагаваны ген CCR5, змена якога павінна знізіць рызыку інфіцыравання ВІЧ.

Дзяўчынак назвалі Нана і Лулу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031