Ід мубарак!
Віншую ўсіх сваіх чытачоў, як мусульманаў, так і не, з нагоды Курбан-Байрама! Піша беларускамоўны блогер з Канады Рашэд Чаўдхуры.
Віншую ўсіх сваіх чытачоў, як мусульманаў, так і не, з нагоды Курбан-Байрама!Гэтае сьвята нагадвае мусульманам аб тым дні, калі Прарок Аўраам (па-арабску Ібрагім) (мір яму!) паказаў сваю гатоўнасьць ахвяраваць свайго сына Богу, і ягоны сын (мір яму!) у той жа час паказаў пакорнасьць боскаму загаду. Бог хацеў ад іх не крыві чалавечай, а набожнасьці. Таму Ён прыслаў Аўрааму барана, які й быў ахваравяны шчасьлівым бацькам. Дай нам Божа мудрасьці навучыцца такой жа паслухмянасьці Тваім загадам.
Мы з Кейці й мамаю адсвяткавалі Курбан-Байрам (па-арабску Ід аль-Адха) разам зь сябрамі й знаёмымі з Афганістану, Індыі, Ірану, Канады, Марока, Мэксыкі, Сырыі й Уругвая. Для мяне гэтая разнастайнасьць ёсьць адною з улюбёных рысаў Манрэалю. Здаецца, што ўвесь сьвет -- тут!
0
0
0
0
0
0
Дзеткі і «бярозавая кашка»
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
За антываенную пазіцыю затрымалі Сяргея Кусонскага, кіраўніка аддзялення «Контэ» па вырабе бялізны
 7
У Мінску з'явяцца чатыры новыя паліклінікі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера