Знайсці
02.12.2016 / 21:243РусŁacБел

У віленскім музеі КДБ адкрылася выстава беларускага фатографа

У Музеі ахвяр генацыду (Вільня) пры падтрымцы валанцёраў-вясноўцаў 30 лістапада адбылося адкрыццё выставы Максіма Сарычава пад назвай «Скрадзеныя дні» («Stolen days»).

Максім Сарычаў

Гэты праект атрымаў гран-пры «Прэс-фота Беларусі — 2015» і ўяўляе з сябе серыю партрэтаў палітычных і сацыяльных актывістаў, затрыманых па палітычна матываваных прычынах у 2014—2016 гадах. 

Серыя здымкаў распавядае пра тое, што прапусцілі актывісты, патрапіўшы ў турму. Партрэты былі знятыя ўжо пасля іх вызвалення з-пад варты. 

Выставу можна будзе наведаць да 12 сакавіка 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031