Знайсці
25.11.2016 / 04:081РусŁacБел

Архіўныя дакументы пацвярджаюць, што ў зяця Трампа беларускія карані

Дакументы, знойдзеныя ў архівах Беларусі, пацвярджаюць беларускія карані зяця прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта ў эфіры перадачы «Трэба разабрацца» на тэлеканале АНТ заявіў дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Уладзімір Адамушка.

«Нам удалося знайсці дакументы, якія сведчаць аб тым, што род Кушнер зафіксаваны на тэрыторыі Навагрудка напачатку XIX стагоддзя. Дзед зяця Трампа шыў галаўныя ўборы», - распавёў Уладзімір Адамушка.

«Што тычыцца перыяду Вялікай Айчыннай вайны, Кушнер знаходзіўся ў атрадзе Бельскага, пасля таго як ўцёк з Наваградскага гета. Мы нават знайшлі дакумент аб тым, што Кушнер атрымаў падзяку ад камандзіра атрада 1 мая 1943», - дадаў ён.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031