Знайсці
01.10.2015 / 14:352РусŁacБел

У кірылічнай даменнай зоне.бел ужо зарэгістравана больш за 7 тыс. даменаў

У кірылічнай даменнай зоне .бел ужо зарэгістравана больш за 7 тыс. даменаў, у тым ліку больш за 3,7 тыс. — сёння, з пачаткам адкрытай рэгістрацыі даменаў у зоне.бел.

Аб гэтым паведаміў 1 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску Сяргей Павалішаў, начальнік аддзела хостынгу і рэгістрацыі даменаў УП «Надзейныя праграмы», якое з'яўляецца тэхнічным адміністратарам даменнай зоны.бел. 

Паводле яго слоў, пакуль пераважная большасць даменаў у зоне.бел рэгіструецца на рускай мове. 

Для рэгістрацыі дамена ў зоне.бел дастаткова выбраць любы свабодны дамен на сайце акрэдытаванага рэгістратара і аплаціць паслугу зручным спосабам. Кошт рэгістрацыі на адзін год роўны гадавому кошту дамена .by — 150.000 рублёў. Дамен можна зарэгістраваць на адзін або на два гады.

Дамен першага ўзроўню.бел, з падтрымкай алфавітаў рускай і беларускай мовы, быў дэлегіраваны Беларусі міжнароднай арганізацыяй ICANN 26 жніўня 2014 года. У лютым 2015 года ў новай даменнай зоны з'явіўся адміністратар (Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Беларусі) і тэхнічны адміністратар (УП «Надзейныя праграмы», hoster.by), а праз усяго пяць дзён пасля гэтага даменная зона.бел была тэхнічна гатова да рэгістрацыі даменаў. 

Адкрытаму продажу даменаў у зоне.бел папярэднічалі два этапы прыярытэтнай рэгістрацыі, якія, як паведаміў Павалішаў, «прайшлі без сур'ёзных канфліктаў і юрыдычных калізій». «Іх вынікі даюць нам усе падставы меркаваць, што новая даменная зона паднясе нам яшчэ шмат цікавых адкрыццяў. У даменнай зоне.бел ужо ёсць праекты, якія заслугоўваюць увагі», — заявіў ён. 

На думку тэхнічных адміністратараў даменаў у зоне.бел, адрас сайта на рускай або беларускай мове аб'ектыўна прасцей запомніць і правільна вымавіць на слых. Да таго ж ён дае беларусам новыя магчымасці для прасоўвання сваіх праектаў у сетцы: як у любой новай даменнай зоне, у.бел яшчэ шмат свабодных імёнаў, што дазваляе карыстальнікам выбраць для свайго сайта прыгожы і гучны адрас.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930