Знайсці
29.09.2015 / 19:40РусŁacБел

Суд абавязаў «УКантакце» ўкараніць фільтраванне аўдыёфайлаў

Папулярнай сацыяльнай сетцы «УКантакце» ўдалося пазбегнуць буйнога штрафу па пазове студый гуказапісу Universal Music і Warner Music аб парушэнні аўтарскіх правоў.

Арбітражны суд Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці часткова задаволіў іх пазоў і абавязаў сацсетку ўкараніць тэхналогію фільтрацыі аўдыёфайлаў.

«Суд задаволіў патрабаванне гуказапісвальных кампаній абавязаць «УКантакце» стварыць эфектыўную сістэму, якая выключала б магчымасць загрузкі пірацкага аўдыёкантэнту на сайт, што азначае, што сетка павінна выдаліць усе нелегальныя трэкі, якія належаць кампаніям, і прадухіліць іх з'яўленне на сэрвісе ў будучыні», — цытуе ТАСС заяву прэс-службы Міжнароднай федэрацыі вытворцаў фанаграм (IFPI).

У спагнанні з «УКантакце» буйнога штрафу на суму 36 млн рублёў пазоўнікам адмоўлена. Пры гэтым у IFPI адзначылі, што рашэнне суда «з'яўляецца знакавым, і яго выкананне палепшыць умовы, неабходныя для развіцця ліцэнзійнага музычнага рынку ў Расіі».

У чэрвені той жа суд задаволіў пазоў да сацсеткі аб незаконным размяшчэнні песень Рыгора Лепса і загадаў выплаціць студыі «Нікіцін Медыя Дыджытал Кантэнт» 750 тысяч рублёў (13,2 тысяч даляраў).

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930