Знайсці
10.09.2015 / 07:361РусŁacБел

Apple прэзентавала iPad дыяганаллю 12,9'' ды iPhone 6S

Кампанія Apple 9 верасня паказала свету навінкі — iPhone 6s і iPhone 6s Plus, iPad Pro і абноўленую прыстаўку Apple TV. Прэзентацыя новых прадуктаў Apple прайшла ў Сан-Францыска ў спартыўным комплексе Bill Graham Civic Auditorium у прысутнасці 7000 гледачоў.

Прэзентаваў новыя прадукты генеральны дырэктар кампаніі Цім Кук.

Акцыі Apple упалі пасля канферэнцыі на 1,9%.

«Apple становіцца ўсё цяжэй і цяжэй канкураваць з самім сабой», — цытуе «Рэйтэр» аналітыка TECHnalysis Research Боба О'Донэла.

У прыватнасці iPad Pro быў названы «самай вялікай навіной са свету iPad з выпуску першага iPad».

Гэтым прадуктам стаў новы iPad Pro. Дыяганаль экрана планшэта складзе 12,9 цалі.

Новы планшэт можна будзе далучыць да ўласнай клавіятуры, па сутнасці, ператварыўшы ў ноўтбук. Цяпер на рынку такая функцыя ўжо ёсць, напрыклад, у планшэта Microsoft Surface.

Акумулятар новага планшэта дазволіць працаваць на працягу 10 гадзін. У мадэлі выкарыстоўваецца новы працэсар Apple A9X, які, па словах Філа Шылера, які праводзіў прэзентацыю, па прадукцыйнасці не саступае 80% ноўтбукам апошняга пакалення.

Таксама планшэт будзе абсталяваны датчыкам ціску.

Як і чакалася, новы планшэт абсталяваны стылусам. Па словах Шылера, дызайн пластыкавага «алоўка», Apple Pencil, распрацаваў вядомы дызайнер Джоні Айв.

Абвешчаная цана 32-гігабайтнага iPad Pro — 799 даляраў ЗША, 128-гігабайтная версія абыйдзецца пакупніку ў 949 даляраў (без сімкарты), а 128-гігабайтны з сімкартай — 1079 даляраў. Абвешчаная цана стылуса — 99 даляраў ЗША, а магнітнай клавіятуры — 169 даляраў ЗША.

Таксама Apple выпусціла новыя версіі абедзвюх сваіх апошніх мадэляў, дадаўшы літару S да нумара - iPhone 6S і iPhone 6S Plus.

Прылады атрымалі той жа дызайн, што і іх папярэднікі, аднак, па словах кіраўніка карпарацыі Ціма Кука, у смартфоне змянілася «літаральна ўсё». Адзінае візуальнае адрозненне ад папярэдняй версіі — з'яўленне новага колеру прылады — «ружовае золата».

У прыватнасці, дэвайс абсталяваны тэхналогіяй 3D Touch — другое пакаленне Force Touch, якая дазваляе вызначаць тры ступені сілы націску.

Такім чынам, новы iPhone будзе здольны адрозніваць моцны націск ад слабога і, адпаведна, выконваць стандартнае дзеянне або адлюстраванне меню.

iPhone таксама атрымаў абноўленую камеру — 12 мегапікселяў замест 8-мі на папярэдняй мадэлі. Яна будзе здымаць відэа з 4K — 4096 на 2160 пікселяў.

Новыя мадэлі iPhone паступяць у продаж 25 верасня. Кошт пры куплі з кантрактам ў ЗША складзе ад 199 да 399 даляраў за мадэль 6S, мадэль 6S Plus абыйдзецца ў суму ад 299 да 499 даляраў.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930