Знайсці
05.05.2015 / 13:414РусŁacБел

Нацбанк: Іпатэчных крэдытаў, як у Польшчы, пакуль чакаць не варта

У Нацбанку ўпэўнены, што нізкія стаўкі па іпатэчных крэдытах будуць магчымыя толькі, калі інфляцыя ў краіне будзе менш за 10%.

Пра гэта заявіў старшыня праўлення галоўнага банку Павел Калаўр, адказваючы на пытанне аб тым, калі стаўкі па крэдытах на жыллё будуць на ўзроўні суседніх еўрапейскіх краін, напрыклад Польшчы.

На гэты момант наяўнасць іпатэчнага крэдытавання ў Беларусі можна назваць умоўным.

Нават для таго, каб узяць крэдыт на невялікую суму ў 20 тысяч даляраў, беларус павінен мець заробак у раёне 20 мільёнаў рублёў. Пры гэтым, плацяжы па такім крэдыце ў месяц будуць складаць каля 10 мільёнаў рублёў, гэта значыць, палову даходу.

У польскіх банках, да прыкладу, стаўкі іпатэчных крэдытаў складаюць ад 1,20 да 3,36% гадавых.

«Напэўна, вас не вельмі задаволіць мой адказ. Каб стаўка па іпатэчных крэдытах былі як у Польшчы, патрэбна макраэканамічная стабільнасць, якая забяспечана ў Польшчы, прычым у пэўным перыядзе часу. У нас былі ўзрушэнні і быў перыяд гіперінфляцыі ў 2011 годзе. Каб выйсці на нізкія стаўкі трэба выйсці на інфляцыю ў адну лічбу», — адказаў журналістам Павел Калаўр.

Нагадаем, па прагнозах Нацбанка, інфляцыя ў гэтым годзе складзе ў Беларусі 16%.

finance.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031