Знайсці
14.01.2013 / 11:07РусŁacБел

«Залаты глобус»: «Арго» і «Адрынутыя» — найлепшыя фільмы

Трылер Бэна Афлека «Арго» перамог у намінацыі «Найлепшы фільм (драма)» на 70-й цырымоніі ўручэння ўзнагародаў «Залаты глобус» у ЗША. У аналагічнай намінацыі для камедый і мюзіклаў перамог музычны фільм «Адрынутыя».

У намінацыі «Найлепшая мужчынская роля (драма)» быў адзначаны Дэніэл Дэй-Люіс, які сыграў 16-га прэзідэнта ЗША ў фільме «Лінкольн».

Узнагароду ў намінацыі «Найлепшая жаночая роля (драма)» атрымала Джэсіка Чэстейн, якая сыграла галоўную гераіню ў фільме Кэтрын Бігелоў «Мэта нумар адзін».

Аўстралійскі акцёр Х’ю Джэкман, які сыграў галоўную ролю ў «Адрынутыя», атрымаў статуэтку ў намінацыі «Найлепшая мужчынская роля (камедыя ці мюзікл)».

За найлепшую жаночую ролю ў камедыі або мюзікле выйграла ўзнагароду 22-гадовая актрыса Джэніфер Лоўрэнс, якая выканала ролю маладой удавы ў фільме «Мой хлопец — псіх».

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930