Знайсці
03.01.2013 / 20:132РусŁacБел

Заключная частка «Прыцемкаў» стала самым касавым фільмам года ў Мінску — $432 тысячы

Наступныя — анімацыйныя «Ледавіковы перыяд 4» і «Мадагаскар 3».

Заключная частка вампірскай пенталогіі «Прыцемкі» стала самай касавай ў сталічным пракаце ў 2012 годзе.

Як паведаміў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Васіль Коктыш,

касавыя зборы стужкі склалі 3,6 млрд. рублёў (каля $432 тысяч).
Другі і трэці радок з вялікім адставаннем ад лідара займаюць анімацыйныя стужкі «Ледавіковы перыяд 4» (2,78 млрд.) і «Мадагаскар 3» (2,5 млрд.). У топ-10 найбольш касавых карцін ўвайшлі таксама «Мсціўцы» (2,1 млрд. рублёў), «007. Каардынаты «Скайфол» »(2,08 млрд.), «Людзі ў чорным 3» (1,7 млрд.), «Праметэй» (1,45 млрд.), «Шэрлак Холмс. Гульня ценяў» (1,44 млрд.), «Новы чалавек-павук» (1,4 млрд.) і «Крок наперад 4» (1,39 млрд.).

Па словах Васіля Коктыша, у 2012 годзе кінатэатры горада наведалі 5,3 млн. гледачоў, што на 170 тыс. больш, чым у 2011-м.

«Мінск-Навіны»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера