Знайсці
01.01.2023 / 12:544РусŁacБел

У краіне на 15 градусаў цяплей, чым было ў ХХ стагоддзі. Сёння будуць пабітыя ўсе тэмпературныя рэкорды

Яшчэ не вечар, а на Берасцейшчыне ўжо амаль 15 градусаў цяпла, у Гродне — плюс 13. 

«Калі ўзяць кліматычную норму за перыяд 1979—2010, калі ў пачатку 80-х гадоў не такія цёплыя зімы яшчэ былі, то атрымліваецца, што 1 студзеня 2023 года будзе на 14—16 градусаў цяплейшы за норму», — піша прысвечаны надвор'ю ў Беларусі тэлеграм-канал @nadvorie.

Чакаецца, што сёння на паўднёвым захадзе краіны пацяплее да плюс 15 градусаў. Пры такіх тэмпературах могуць абудзіцца ад зімовага сну расліны.

Паводле прагнозу кліматычнай CFSv2, студзень 2023 года ў Беларусі ў цэлым будзе цёплым, тэмпература паветра будзе на 3—3,5 градуса вышэйшай за норму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
0
Улад/адказаць/
01.01.2023
Ну вось няхай бы снег і знік да наступнай зімы. Хадзілі б мы па сухіх вуліцах і дарогах. У чыстых ботах :) На роварах езділі ...
01.01.2023
Blin, nu, jak pa hadzinniku ! Vos` vam i busly... Alie vosieņ nie byla cioplaja.
0
макака/адказаць/
02.01.2023
Улад, едзьце ў Зімбабвэ - там 3ім няма. і бананы самі на галаву падаюць
я ж вам казала
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930