Знайсці
25.11.2022 / 11:078РусŁacБел

Прэзентацыя аўтобусаў МАЗ у Хабараўску правалілася. «Разы ў два цану трэба зніжаць»

У Хабараўску прэзентавалі апошнюю мадыфікацыю беларускага аўтобуса завода МАЗ. «Прэзентацыя яго правалілася. Цана транспарту была вышэйшая за цану кітайскіх аналагаў амаль у два разы», — піша DVHAB.ru. Акрамя таго, памер аўтобусаў не падыходзіць для вуліц горада.

Скрын відэа

Заваёўваць Далёкі Усход складаней, чым Санкт-Пецярбург ці іншы заходні рэгіён, піша выданне, бо супрацьлеглы край Расіі вельмі цесна супрацоўнічае з Кітаем. Таму там і выбар большы, і цэны ніжэйшыя. І тым не менш МАЗ спробу зрабіў.

Прывезлі абноўленую мадэль «МАЗ-203». Але, нягледзячы на добрыя параметры, хабараўцаў не задаволіла цана — 15 мільёнаў. Бонусам — субсідыі сумесна з Мінпрамторгам Беларусі, выходзіць эканомія да паўтара мільёна рублёў.

Тыя прадпрымальнікі, якія карыстаюцца МАЗамі, скардзяцца на тое, што камплектуючыя вымушаны чакаць доўга.

— У нашага перавозчыка ІП Шадуя ёсць іншыя аўтобусы гэтага вытворцы. І камплектуючыя яна вымушаны чакаць не адзін тыдзень, а гэта страты. Таму пытанне з абслугоўваннем стаіць востра, — выказаўся Уладзімір Ашчаноўскі, начальнік упраўлення прамысловасці, сувязі і транспарту.

Але галоўнае, прадпрымальнікаў збянтэжыла цана. У мінулым месяцы адзін з мясцовых перавозчыкаў заключыў кантракт з кітайскім заводам, і там сярэдняя цана транспарту склала восем мільёнаў рублёў — у два разы менш.

— Вельмі шмат залежыць ад цаны. Цяпер яна вельмі завышана — разы ў два яе трэба зніжаць. А так аўтобус цікавы. Хоць і камплектуючыя таксама бянтэжаць. Сказалі, што тэрміны мінімальныя, а потым акажацца, што і месяц давядзецца чакаць пастаўкі.

Высветлілася, што і памер аўтобуса не падыходзіць да вуліц горада — вельмі доўгія, «патрэбныя карацейшыя на метр-два, а то і два з паловай». Бо ў Хабараўску павароты ў цэнтры горада вельмі крутыя.

У Хабараўску штогод адбываецца абнаўленне аўтобусаў для перавозу пасажыраў. На бягучы момант, як запэўнівае мэрыя, у горадзе каля 30 працэнтаў грамадскага транспарту з тэрмінам эксплуатацыі больш за сем гадоў. Аднак з 2026 года пад забаронай акажуцца ўсе аўтобусы старэйшыя за дзесяць гадоў.

Беларускі «МАЗ-203» зараз дэманструецца транспартным перавозчыкам па ўсёй Расіі. Прагон стартаваў ад Масквы, пабываў аўтобус ва Улан-Удэ і ў Благавешчанску, даехаў да Хабараўска. На наступным тыдні «МАЗ-203» адправіцца ва Уладзівасток.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
77
Ого
2
Сумна
11
Абуральна
6
0
Абыр/адказаць/
25.11.2022
Немного зная, как устроена Россия, предположу, что цену наоборот надо повысить в 2 раза. И половину потом вернуть в конвертике. Это самый главный механизм в автобусе.
0
Не наивный/адказаць/
25.11.2022
Улад,если это государственные деньги, то дадут на лапу кому нужно, и поедут автобусы во Владивосток. Завышенная цена в 2 раза не проблема. Можно и в 5 раз дороже продать.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
26.11.2022
Так а МАЗы из чего сделаны?Из китайского гумна. Самые последние в салоне так воняют дешевым пластиком, что глаза слезятся, и начинаешь беспокоится за здоровье.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930