Знайсці
07.11.2022 / 11:4926РусŁacБел

«Беларусы чакаюць гэтага не першы год». Лукашэнкаўская газета заклікала знішчыць пахаванні ў Курапатах

«Мінская праўда» апублікавала калонку прапагандыста Юрыя Уварава. Аглядальнік, які піша пра ўсё запар: ад чыстак на беларускай эстрадзе і пратэстаў ў Іране да палітыкі Кітая — на гэты раз прысвяціў тэкст Курапатам.

Ён называецца «Темный лес на окраине Минска. Танцы на костях евродипломатов и змагаров в Куропатах нужно прекращать». 

«Прыгожае месца каля сталічнага мікрараёна Зялёны Луг азмрочанае крыжамі, якія стаяць у лесе. Кожны год, нібыта ваўкалакі з хмурымі фізіяноміямі, там з'яўляюцца тыя, хто люта ненавідзіць законную ўладу ў Беларусі, а таксама дыпламаты недружалюбных нам краін», — пачынае аповед Увараў пра месца, якое мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і дзе дзяржава паставіла памятны знак.

Юрый Увараў

Далей прапагандыст накідваецца з крытыкай на заходніх дыпламатаў, якія прыязджаюць у Курапаты, «несучы бедныя букецікі недарагіх кветак», і ігнаруюць пытанні «смелых беларускіх журналістаў». 

«Еўрадыпламаты апаганілі сваёй прысутнасцю ўрочышча». Прапагандысты двое сутак дзяжурылі ў Курапатах

«Молімся, каб урокі гісторыі былі засвоеныя». Заходнія дыпламаты наведалі Курапаты

Прапагандысты прыставалі да еўрапейскіх дыпламатаў падчас хвіліны маўчання ў Курапатах

Калумніст выдання Мінаблвыканкама называе «байкай» тое, што ў Курапатах пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій і прадстаўнікі творчай эліты, і накідваецца з крытыкай на Зянона Пазняка і Васіля Быкава, «таленавітага пісьменніка, але, на жаль, невылечна хворага на «змагарызм». На думку Уварава, зроблена гэта было, каб заклеймаваць Савецкі Саюз і Сталіна.

Прапагандыст свядома хлусіць, што ў Курапатах нібыта расстрэльвалі «нямецкія фашысты». Гэта пярэчыць высновам шматлікіх следстваў, праведзеных беларускай пракуратурай і вайсковай пракуратурай у 1980-я, 1990-я і 2000-я гады — а яны выявілі, што ў Курапатах пахаваныя ахвяры сталінізму.

Увараў заклікае выслаць з Беларусі дыпламатаў, якія нібыта ўмешваюцца ва ўнутраныя справы краіны і распальваюць сацыяльную варажнечу. У тым ліку і апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча, які з арцыбіскупам Станеўскім таксама наведаў Курапаты, бо «каталіцкая царква ў 2020 годзе заняла антыдзяржаўную пазіцыю».

Нунцый Ёзіч і арцыбіскуп Станеўскі памаліліся за загінулых у Курапатах і Трасцянцы

У канцы сваго артыкула прапагандыст патрабуе «ад імя беларусаў» правесці эксгумацыю рэшткаў ахвяр Курапатаў і перазахаваць іх. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
21
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
183
0
Паляшук/адказаць/
07.11.2022
2020-ы трохі прыпыніў крыжалом, але планы яго завяршыць нікуды не дзеліся. Паціху праз разбурэнне помнікаў АКаўцам падбіраюцца да Курапатаў. Іншая справа, што свядомасць людзей прайшла эвалюцыю. Па сваіх калегах убачыў. Спачатку некаторыя глядзелі на Курапацкую варту як на вар'ятаў, а ў 2020-м ужо самыя стаялі ў ланцугу салідарнасці, хтосьці трапіў на Акрэсціна/Баранавічы, хтосьці з'ехаў у Кіеў, а пасля ў Варшаву. Пытанне толькі ў тым, ці зможам мы, пасталеўшы ў асэнсаванні пераемнасці рэпрэсіўных традыцый, даць ім адпор.
0
Джон/адказаць/
07.11.2022
Сатанінская нечысць баіцца нашых святых крыжоў!
08.11.2022
Паляшук,калі насельніцтва сядзяць па хатам і усё трываюць, то не.ніякага адпору не будзе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930