Знайсці
31.10.2022 / 14:425РусŁacБел

«Молімся, каб урокі гісторыі былі засвоеныя». Заходнія дыпламаты наведалі Курапаты

Напярэдадні Дзядоў, Дня памяці продкаў, паводле даўняй традыцыі дыпламаты краін Еўрапейскага саюза, Вялікабрытаніі і Швейцарыі наведалі Курапаты, каб ушанаваць памяць пра незлічоныя жыцці і таленты, знішчаныя пошасцю таталітарызму.

«Народны мемарыял Курапаты — сведка нястомнай працы многіх адважных беларусаў, якія ў любое ліхалецце дбалі пра абарону годнасці ахвяраў і нацыянальнай гістарычнай памяці. Маем надзею і молімся, каб урокі гісторыі былі засвоеныя», — гаворыцца на старонцы «Еўрапейскі саюз у Беларусі» ў фэйсбуку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Правдоруб /адказаць/
31.10.2022
Беня, ты что имеешь в виду? Разверни комментарий, а то непонятно.
0
Яська-гаспадар з-пад Вільні/адказаць/
31.10.2022
.  «…Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе. Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні»
0
Гервасій/адказаць/
31.10.2022
Па бт прапагандысты лайно льюць і расказваюць што гэта палітычная акцыя. Нічога дурнейшага я ня чуў. Але ж якой мразотай трэба быць, каб сваім ротам такое казаць. Жах. Гэтыя прапагандысты і ёсць п нашы ворагі і здраднікі. Калі пераможам, то іх трэба судзіць і люстрацыя павінна быць праведзена і ў іх дачыненні таксама.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031