Знайсці
30.09.2022 / 08:381РусŁacБел

У Брытаніі паказалі першыя манеты з партрэтам караля Карла III

Брытанскі Каралеўскі манетны двор паказаў першыя дзве манеты з выявай новага караля Карла III. Манета ў 50 пенсаў з партрэтам манарха паступіць у абарачэнне на працягу наступных некалькіх тыдняў, а яшчэ адна, памятная (вартасцю 5 фунтаў), будзе з панядзелка даступная для калекцыянераў, піша ВВС.

Усе фота: РА Media

Партрэт Карла III, які зараз будзе выкарыстоўвацца для ўсіх новых брытанскіх манет, стварыў скульптар Марцін Джэнінгс. Выява было асабіста ўхвалена манархам, які, як паведамляецца, застаўся асабліва задаволены яго падабенствам з арыгіналам.

Пры працы над манетай скульптар выкарыстоўваў фатаграфіі, так што каралю не прыйшлося асабіста пазіраваць для гэтага твора.

«Гэта самая маленькая па памеры мая работа, але для мяне вялікі гонар, што яе ўбачаць — і змогуць узяць у рукі — мноства людзей па ўсім свеце на працягу многіх стагоддзяў», — сказаў Джэнінгс.

На манетах Карл III будзе глядзець налева — паводле шматвяковай традыцыі, па якой профілі новых манархаў павернутыя не ў той жа бок, што іх папярэднікі (Лізавета II глядзела направа).

Пры гэтым Карл III паўстае на манетах без кароны — гэтак жа, як папярэднія каралі (Лізавета II была ў кароне).

Рэверс 50-пенсавай манеты ўяўляе сабой копію дызайну манеты ў пяць шылінгаў, выпушчанай у 1953 годзе з нагоды каранацыі Лізаветы II.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Валенты/адказаць/
01.10.2022
Цікава, якім чынам слова "CHARLES" стала вымаўляцца і пісацца як "КАРЛ"?
Што гэта за гумар такі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930