Знайсці
27.09.2022 / 14:33 2

Супольнасць чыгуначнікаў: Беларусь рыхтуецца да прыёму вайсковых эшалонаў з Расіі

Падпольная «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» мае інфармацыю пра комплекс падрыхтоўчых мер. «Наша Ніва» не мае іншых крыніц, каб праверыць, праўдзівая гэта інфармацыя, ці імітацыя дзеянняў, каб змусіць Украіну трымаць напагатове групоўку войскаў на поўначы краіны.

Паведамляецца, што на гэты момант вядзецца прапрацоўка наступных мерапрыемстваў. Напрыклад, па падрыхтоўцы станцый, 

— камісійнае абследаванне месцаў выгрузкі (пагрузкі) з прыцягненнем службовых асоб аддзяленняў Беларускай чыгункі і камендатур органаў ваенных злучэнняў;

— пры неабходнасці правядзенне рамонту пагрузачна-выгрузачных платформ, а таксама падрыхтоўка аўтамабільных падыходаў да пагрузачна-выгрузачных месцаў на станцыях;

— праверка спраўнасці сродкаў сувязі на станцыях выгрузкі (пагрузкі) для аператыўнага кіравання вайсковымі перавозкамі;

— выдзяленне работнікаў чыгуначнага транспарту для арганізацыі пропуску тэхнікі праз чыгуначныя пераезды і забеспячэнне іх сродкамі сувязі.

Па забеспячэнні рухомым складам:

— вызначэнне прыдатнасці планаваных да выкарыстання грузавых вагонаў у міжнародных зносінах у адпаведнасці з патрабаваннямі, правядзенне мерапрыемстваў па паскарэнні рамонту рухомага складу;

— адбор грузавых вагонаў з заключэннем дагавораў арэнды і абслугоўвання;

— па арганізацыі руху воінскіх эшалонаў і манеўровай працы на станцыях:

— замацаванне на станцыях выгрузкі манеўровых лакаматываў;

— распрацоўка графікаў руху воінскіх эшалонаў па Беларускай чыгунцы (пасля прадастаўлення плана воінскіх чыгуначных перавозак);

— вылучэнне неабходнай колькасці лакаматыўных брыгад для паскоранага прасоўвання вайсковых эшалонаў;

— арганізацыя ўзаемадзеяння з Цэнтральнай дырэкцыяй кіравання руху — філіяла ААТ «Расійскай чыгункі» па пытаннях узгаднення парадку аператыўнага вяртання парожніх схем у РФ для паўторнага іх выкарыстання пад пагрузку воінскіх эшалонаў ВС РФ падчас руху да месцаў разгрузкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя чыгуначныя памежныя пераходы, па якіх чакаецца прыём у Беларусь:

1. Краснае — Асінаўка.

2. Злынка — Закапыцце.

3. Завярэжжа — Езярышча.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Цугля / адказаць
27.09.2022
300 тыс. мобиков как усядутся на бюджет страны-союзницы... Лукашенко уже довёл страну до небывалой доселе катастрофы, и положение будет только усугубляться.
0
Абыр / адказаць
27.09.2022
Сдал, страну гад усатый. Будет нечто подобное операции "Ось" 1943 года. Когда немцы оккупировали Италию.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31