Знайсці
21.09.2022 / 15:30РусŁacБел

Тэлефонныя махляры выманілі ў пенсіянеркі 500 тысяч рублёў

У Гродне супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух тэлефонных махляроў, якія забралі ў пенсіянеркі 534 тысячы рублёў у рознай валюце, паведамляе прэс-служба МУС.

Здарэнне адбылося яшчэ ў канцы жніўня. Тады 84-гадовая жыхарка Гродна аддала тэлефонным ашуканцам зберажэнні ўсёй сям'і.

Аднаго з кур'ераў супрацоўнікі міліцыі знайшлі цягам трох дзён, ім аказаўся 19-гадовы хлопец. Ён скрадзеныя грошы ўжо перавёў у біткойны. Таксама хлопец распавёў пра свайго 30-гадовага напарніка, які паспеў з'ехаць у Расію. Але на днях мужчына вярнуўся ў Беларусь і яго затрымалі.

Распачатая крымінальная справа за махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры. Паводле ч. 4 арт. 209 КК фігурантам пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930