Знайсці
11.08.2022 / 19:225РусŁacБел

«Мы з Байдэна не смяёмся». Вось што пішуць пра амерыканскага прэзідэнта лукашэнкаўскія СМІ

У канцы ліпеня Лукашэнка даў інтэрв’ю агенцтву AFP, у якім заявіў, што заходнія СМІ дэманізуюць і крыўдзяць Пуціна. Маўляў, навошта вы абражаеце Пуціна, мы ж з Байдэна вашага не смяёмся. Але вось як выглядаюць навіны пра амерыканскага прэзідэнта на дзяржаўных тэлеканалах. 

«Навошта вы зневажалі ўладу ў Расіі? Навошта вы прэзідэнта Пуціна зневажалі? Макрона яны ж так не крытыкавалі, хоць было за што.

Калі Байдэн падымаўся па трапе і ўпаў, у нас у Беларусі ніхто з гэтага не смяяўся. Усяляк бывае.

Я разумею: бег чалавек, упаў. Не трэба было бегчы. Але спатыкнуўся і спатыкнуўся. А вы што рабілі і робіце супраць Пуціна? Навошта вы яго дэманізуеце, навошта вы яго зневажаеце?» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Але гэта няпраўда. Вось толькі некалькі прыкладаў з канала АНТ.

А вось, што публікуе пра Байдэна афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі. Звярніце ўвагу на танальнасць.

У тэлеграм-канале БТ дазваляе сабе яшчэ больш вольны стыль.

На СТВ — аналагічна. 

Звярніце ўвагу, прапаганда ў гэтых выпадках крытыкуе Байдэна не за погляды, не за палітычную пазіцыю, не за думкі, а займаецца выключна пошукам дробных і прымітыўных зачэпак, каб максімальна зняславіць амерыканскага прэзідэнта, высмеяць ягоны ўзрост (хаця кіраўнікі Беларусі і Расіі зусім не маладыя людзі), паказаць абмежаваным і неадукаваным чалавекам. 

Пуціна ж у заходніх медыя крытыкуюць за тое, што ён развязаў агрэсіўную вайну супраць суседніх краін, за забойствы палітычных апанентаў, ліквідацыю інстытутаў грамадзянскай супольнасці, палітычныя рэпрэсіі і тое, што завёў адносіны Расіі з цывілізаваным светам у тупік. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
30
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
8
1
Впрос к "гению" в управлении/адказаць/
11.08.2022
American, а вам пришлось видеть как в последние годы говорил Брежнев.
Судя по вашим буквам сомневаемся.
Если Вы такой великий по определению, как управлять страной, то для Вас это управленчсеское занятие - раз-два.
Можно пару слов, о том, каких Вы достигли собственных успехов в управлении, ....
Оценим и может быть согласимся с Вашими незаурядными способностями.
Ждемс ...
11.08.2022
Отличительная черта таких вот тупеньких у кормушки. Смотрите, споткнулся! Смотрите, упал! А человек просто живёт, может совершать ошибки, делать выводы. Уйдет с поста, будет лекции читать в университетах, радоваться жизни. И только ботоксный и синепалый великие вожди! Никогда не ошибаются, всегда правы. Недалёкие бичары на самом деле, окружённые такими же
2
American/адказаць/
12.08.2022
И это я еще не начинал про коррупцию в которой увяз Байден и его семейка. Теплые связи и с китайцами и рускими. Сынок его Хантер вел бизнес на прямую с путиным по продаже росийкого газа и нефти в Китае. Впервые при Байдене в продуктовых магазинах в США стали появляться надписи извините но вашего товара в данный момент у нас нет. А детское питание вообще заперто в шкафу на ключ и надо звать продавца что бы тот выдал две банки в одни руки.Ну а про его моральный облик цензура не пропустит. Кто читает по английски, найдите дневник его дочери или про лаптоп сыночка... 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930