Знайсці
02.08.2022 / 14:497РусŁacБел

З пітонам і Меладзэ. Як пры рэктары Казуліне ў БДУ адзначалі Новы год ШМАТ ФОТА

У інстаграме @backtobelarus з'явіўся настальгічны допіс пра навагодні карпаратыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2000 годзе. Для выкладчыкаў спявалі гурт Smokie і Валерый Меладзэ, таксама было вар'етэ і аголеныя мужчыны з гіганцкім пітонам.

Цэнтральнай зоркай свята быў тагачасны рэктар Аляксандр Казулін — на фота ён нібы персанаж Леанарда Ды Капрыа ў «Вялікім Гэтсбі».

У лічбавым архіве БДУ знайшліся фота з карпаратываў іншых гадоў, на якіх таксама было шмат чаго цікавага. Невядома, ці ладзіліся такія шыкоўныя святы да і пасля Казуліна, прынамсі, у архіве такіх звестак няма.

У 1999-м у Мінску выступалі Юрый Антонаў і Філіп Кіркораў.

Праз год на шыкоўнае свята запрасілі брытанскі гурт Smokie, спевака Валерыя Меладзэ і гумарыста Міхаіла Еўдакімава.

У 2001 годзе ў Мінск прыехаў эпатажны Валерый Лявонцьеў.

Аляксандр Казулін узначальваў галоўную ВНУ краіны з 1996 па 2003 год. Таксама некаторы час ён уваходзіў ва урад Беларусі ў якасці старшыні Рады рэктараў ВНУ Беларусі, члена Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук.

У 2003 годзе страціў пасаду рэктара ў выніку скандала вакол прадпрыемства «Унідрагмет БДУ», адкуль скралі амаль 35 тон золата. 

Праз тры гады быў кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, пасля выбараў быў затрыманы і асуджаны на 5,5 года. У 2008-м быў памілаваны ўказам Лукашэнкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
29
Ха-ха
11
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
3
0
антисвета/адказаць/
02.08.2022
навошта тут гэтых расейскіх попа-пяўцоў?
03.08.2022
Это этот кричал "Саша, где деньги?"? Сказочный персонаж.
0
циник/адказаць/
04.08.2022
Во времена были, не то что теперь концлагерь и корпоративы как в концлагере
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930