Знайсці
28.07.2022 / 18:1112РусŁacБел

Журналіст Цыганкоў: Турмы і пакуты не даюць чалавеку нічога. Маці Паўла Севярынца абурылася такімі словамі

Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў апублікаваў вялікі пост у Фэйсбуку. Ён разважае пра тое, што «вайна, няшчасці, пакуты і страты не даюць нам нічога, акрамя пакутаў і стратаў». 

«Мы не гатовыя прызнацца сабе, што штосьці ў нашым жыцці было лішнім, непатрэбным, таму прыдумляем казачку пра «усё было нездарма». Любую трагедыю, страту, зняволенне мы тлумачым тым, што «гэта дало мне новы жыццёвы вопыт», «пасля гэтага я вырас як асоба», «я шмат зразумеў», — піша Цыганкоў. — Тое самае з турмой. 

Віталь Цыганкоў

У гэтай вечнай спрэчцы Шаламава і Салжаніцына большасць не гатовая прыняць бескампрамісную пазіцыю Шаламава — «Убеждён, что лагерь — весь — отрицательная школа, даже час провести в нём нельзя — это час растления. Никому никогда ничего положительного лагерь не дал и не мог дать».

Маральна гэта цяжка прыняць, прызнаць, што ў цябе забралі столькі часу жыцця, таму былы вязень пачынае распавядаць, з якімі добрымі людзьмі пазнаёміўся ў турме, колькі разумных кніжак прачытаў, колькі думак перадумаў. А без турмы ты кніжкі не чытаў, для гэтага абавязкова за краты? 

Мы шукаем нейкі глыбінны сэнс там, дзе яго няма і ніколі не было. У любой паразе і няшчасці мы шукаем надзею і ўрок. Асабліва сёння, калі людзей захапіла масавая псіхалогія «пазітыўчыку». Раптоўная заўчасная смерць прымушае нас казаць штосьці супакойваючае пра «яму там будзе лепей», «Божанька так вырашыў — значыць так і трэба». Бо мы не хочам і не гатовыя прыняць ледзяны дотык бяды, змрочную і пранізлівую несправядлівасць таго, што адбылося.

Турма, страты, хвароба, вайна, нават смерць — на ўсё ў нас гатовыя адгаворкі ў стылі «усё было недарма», «гэта дало мне новы вопыт», «навучыла мяне новаму». Прызнаць праўду, што вайна, няшчасці, пакуты і страты не даюць нам нічога, акрамя пакутаў і стратаў — гэта нам не пад сілу».

Допіс журналіста прыцягнуў увагу чытачоў. Таццяна Севярынец, маці палітыка і палітвязня Паўла Севярынца, абурылася словамі публіцыста. 

«Вы абясцэньваеце тых, хто цяпер у вязніцах. Вы хочаце пахваліцца, што вы лепшы і больш значны, бо не зведалі пакут?.. Гэта што? Ганьба і сорам!» — адказала Таццяна Севярынец. 

Таццяна Севярынец

Цыганкоў патлумачыў, што меў на ўвазе зусім не тое, што ўбачыла спадарыня Севярынец. Але яна заўважыла: калі чытач убачыў у тэксце не тое, што туды ўкладваў аўтар, значыць, журналіст гэты тэкст так напісаў.

«Вам падалося, што вы так прыгожа напісалі допіс, так мудра выканалі сваю ролю хірурга пачуццяў, а тут на табе. Я ваш чытач. І мне не спадабалася, як вы сказалі, я ўспрыняла тое як цынізм», — адказала Таццяна Севярынец.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
3
0
Фрыда/адказаць/
29.07.2022
У адной ляцінаамэрыканскай краіне палітвязьні-марксысты праводзілі сярод звычайных зэкаў палітагітацыю. Улады той краіны падклалі сабе свіньню, змясьціўшы палітычных у простыя турмы, бо садзіліся туды звычайныя людзі, а выходзілі баяздольныя рэвалюцыйныя ячэйкі.
29.07.2022
Дзіўнавата сп.Таццяна ўспрыняла. Хіба "вагу" і "лепшасць" надае сам факт увязнення? Не. Надае праца над сабою, пераадоленне, гартаванне характару і захаванне чалавечнасці. На жаль, не ўсе так здольныя. А спадар Павал - і так волат. Хіба без турмы ён быў бы меш маральным, менш прынцыповым, менш любіў бы сям'ю і Беларусь? Сумняюся. І прызнанне факта, што нават калі чалавек імкнецца з розумам скарыстаць час у вязніцы, то лепей бы такога вопыту не мець - нічога не абясцэньваюць. Наадварот! А то выходзіць, што без турмы і людзьмі б годнымі не сталі...
29.07.2022
Я та і не зразумеў, што хацеў данесці Цыганкоў.
Што турма - гэта няшчасце, згублены час, а можа і падарванае здароўе? Дык ніхто гэта і не аспрэчвае. Ніхто ж не раіць пасядзейць у турме, каб атрымаць лепшую адукацыю, альбо сустрэцца з цікавымі людзмі!

Тое, што нехта прачытаў шмат кніг, а хтосці знайшоў сяброў - гэта хутчэй змяньшэнне наступстваў, а не мэта.

Калі кажуць, што гэта было не дарма, маюць на ўвазе не рашэнне пасядзець у турме (чалавек сам не вырашаў такога), а тое, что папярэджвала гэтаму прысуду.
Тое, што чалавек выступіў супраць гвалту, не страціў годнаць, прадэманстраваў мужнасць, не падпісаў прашэнне аб памілаванні... Менавіта гэта быў той Учынак, які чалавек зрабіў сам. "Не дарма, не шкадую" - гэта менавіта аб гэтым Учынку, а не аб часе, праведзеным у турме.

Таму я разумею, што абурыла Таццяну Севярынец.
А Цыганкову раю паслухаць песню Лявона Вольскага "Героі нашай зямлі" :-)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930