Знайсці
19.06.2022 / 19:27РусŁacБел

Новы кіраўнік брытанскага Генштаба: Мы — пакаленне, якое павінна зноў падрыхтаваць армію да вайны ў Еўропе

Новапрызначаны кіраўнік Генштаба Вялікабрытаніі, генерал Патрык Сандэрс заявіў пра неабходнасць рыхтаваць армію да супрацьстаяння з Расіяй у Трэцяй сусветнай вайне. Генерала цытуе The Independent.

Генерал Патрык Сандэрс

У сваім першым звароце да вайскоўцаў Сандэрс расказаў пра пагрозы, якія ўзніклі на фоне ўварвання Расіі ва Украіну. Генерал не выключыў пачатку Трэцяй сусветнай вайны і заявіў, што брытанская армія павінна быць гатовая «ваяваць у Еўропе».

«Цяпер вельмі неабходна стварыць войска, здольнае змагацца разам з нашымі саюзнікамі і перамагчы Расію ў баі. Мы — пакаленне, якое павінна зноў падрыхтаваць армію да вайны ў Еўропе», — сказаў Сандэрс.

Ён дадаў, што яго галоўная мэта — узмацненне войска і падрыхтоўка да баёў на сушы. Таксама Сандэрс паабяцаў паскорыць мадэрнізацыю арміі:

«Мой выключны абавязак — зрабіць нашу армію настолькі смертаноснай і эфектыўнай, наколькі гэта магчыма».

56-гадовы генерал Патрык Сандэрс заступіў на пасаду галоўнакамандуючага брытанскай арміяй 13 чэрвеня.

А яшчэ раней прэм'ер Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заклікаў рыхтавацца да зацяжной вайны, бо прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін перайшоў да «ваеннай кампаніі на знясіленне». У сувязі з гэтым ён прапанаваў план падтрымкі Украіны з чатырох пунктаў.

У прыватнасці, Джонсан заклікаў забяспечыць Украіну ўзбраеннем, боепрыпасамі і рыштункам, а таксама аказаць ёй фінансавую дапамогу. Акрамя таго, ён заявіў пра неабходнасць арганізацыі сухапутных маршрутаў для ўкраінскага экспарту і намер разблакаваць украінскія марскія парты. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930