Знайсці
08.06.2022 / 22:10РусŁacБел

Крысціна Ціманоўская не зможа ўдзельнічаць у чэмпіянаце Польшчы па лёгкай атлетыцы, бо не мае грамадзянства

Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская не зможа ўдзельнічаць у чэмпіянаце Польшчы. У Instagram яна назвала прычыну: «з-за адсутнасці польскага грамадзянства».

Ціманоўская не хавае свайго расчаравання, бо былі 10 месяцаў трэніровак, працы над тэхнікай, «першы старт з левай нагі». Але беларуска спадзяецца на лепшае, верыць, што выйдзе «на дарожку» і палепшыць свае секунды. Таму збіраецца трэніравацца далей.

У Польшчы Ціманоўская апынутася пасля таго, як летась на Алімпіядзе ў Токіа выказала пратэст супраць таго, што яе паставілі бегчы дыстанцыю, да якой не рыхтавалася. Кіраўніцтва зборнай збіралася адправіць спартсменку ў Беларусь, аднак яна звярнулася па дапамогу да японскай паліцыі і міжнароднай супольнасці. У Беларусь яна не вярнулася, але стала пасля таго жыць у Польшчы і разлічвала за яе выступаць.

Чытайце таксама:

«Лепшае, што ты можаш зрабіць у Беларусі, — гэта з'ехаць з яе». Ціманоўская пра крындж у Тыктоку, бізнэс і «распакоўку асобы»

Крысціна Ціманоўская пра жыццё ў Польшчы: Мы нават сабаку выгульваем з аховай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930