Знайсці
04.05.2022 / 15:27РусŁacБел

Мэр Марыупаля: На «Азоўсталі» лютыя баі, з байцамі знікла сувязь

Вадзім Бойчанка ў эфіры тэлемарафону заявіў, што другі дзень на тэрыторыі завода працягваюцца баі. Расіяне штурмуюць «Азоўсталь» танкамі, артылерыяй, з караблёў і авіяцыі.

 Завод «Азоўсталь» у Марыупалі. Фота: polkazov / Telegram

«Сёння ідуць цяжкія баі на тэрыторыі крэпасці нашай, «Азоўсталі». Нашы хлопцы бароняць гэтую крэпасць, але вельмі цяжка, таму што працуюць па гэтай крэпасці з цяжкай артылерыі, працуюць танкамі, працуе авіяцыя, караблі падышлі і таксама гасяць па гэтай крэпасці», — заявіў Бойчанка.

Сувязь з абаронцамі «Азоўсталі», паводле Бойчанкі, знікла.

У падзямеллях завода застаюцца ўкраінскія абаронцы і цывільныя людзі, якіх яшчэ не эвакуявалі. Іх можа быць некалькі тысяч.

  • Марыупаль заблакаваны расійскімі войскамі з 1 сакавіка.
  • 3 мая 156 цывільных асоб, эвакуяваных 1 мая з тэрыторыі завода «Азоўсталь» у Марыупалі, прыбылі ў Запарожжа. На заводзе застаюцца яшчэ частка цывільных і вайскоўцы, многія з іх параненыя.
  • Сёння прадстаўнік Крамля Пяскоў заявіў, што ніякага штурму «Азоўсталі» няма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
21
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930